Чэрапагочы
У падвале выдавецтва, за стосам непрададзеных накладаў, знайшлося яйка. З яго вось-вось вылупіцца лысы чэрап, які есць толькі вершы. Вашы. І кожны ацэньвае — строга, як рэдакцыйная рада. Карміце яго 5 хвілін, выгадуйце да велічэзнага, і ён выдасць з’едзенае ў паэтычным зборніку.
Мова вершаў — любая: беларуская, руская, трасянка. Ён не пераборлівы. Ну, амаль.
Як гуляць. Пішаш вершы — ён жарэ і ставіць ацэнку. Проза не лезе. Хочаш балаў — давай жывыя вобразы і сапраўдныя пачуцці, мацюкі вітаюцца, хоць ад іх ён і пэцкаецца. Банальшчыну і штампы выплёўвае, ныцьцё па былой глытае з вуркатаннем. Галодны чэрап жарэ сайт. Пяць хвілін — і ён выдае тваю пісаніну зборнікам.
Сеанс скончаны
Кніга зверстаная ў фармаце 115×155 мм, як кнігі выдавецтва: вокладка, тытул, змест, кожны верш з рэцэнзіяй чэрапа, пасляслоўе. PDF рыхтуецца проста ў браўзеры — пачакайце некалькі секунд.