Інтэрвію
Пірацкі захоп этэру
Прагляды:
Язэп Гніль — аўтар «Псіха-рамана» і суаўтар паэмы «Кабайн». Крытык Тамаш Мінчонак пагутарыў зь ім у этэры «Літаратурнага радыё» проста з варшаўскай кавярні «Аматорска» на вуліцы Фоксаль.
Мінчонак: Добры дзень, шаноўныя слухачы «Літаратурнага радыё». У этэры з кавярні «Аматорска» на вуліцы Фоксаль у Варшаве вас вітае Тамаш Мінчонак — вядоўца гэтага этэру (ён захапіў яго прыблізна да пятай гадзіны), які будзе катаваць і моўна, і сымбалічна вялікага беларускага пісьменьніка, аўтара кнігі «Псіха-раман» і суўдзельніка паэмы «Кабайн» Язэпа Гніля. Язэп, прывітаньне!
Гніль: Прывітаньне, Тамаш.
Мінчонак: Я буду задаваць яму пытаньні, а ён будзе на іх адказваць, сябры. Хто б мог падумаць! Значыць, ну, як бы…
Гніль: Хай задаюць пытаньні, можа, там, у чаце…
Мінчонак: Свае пытаньні вы можаце задаваць у канале «Язэп Гніль» і ў тэлеграм-канале «Нінавошта». Проста мы зараз знаходзімся ў трошкі ўразлівым становішчы, таму не абяцаем гэтай размове, гэтаму інтэрвію асаблівай структураванасьці. Хутчэй за ўсё, гэта будзе так званая плынная форма — інтэрвію, якое льецца. Язэпе, я хачу цябе спытаць: якімі лёсамі ты завітаў у Варшаву?
Гніль: Ну, я не хачу расказваць, якімі лёсамі я завітаў у Варшаву, насамрэч. Проста так адбылося. Так адбылося, Тамаш, і, я думаю, гэта ахуенна, што я зараз знаходжуся ў Варшаве. Ведаеш, ніякіх прычынаў у гэтага няма. Яно так адбылося — і адбылося ахуенна.
Мінчонак: Не, а ты зараз увайшоў у сваю ролю Язэпа Гніля?
Гніль: М-м, пакуль што не, напэўна. Мне трэба разагрэцца, трэба яшчэ піва, напэўна.
Мінчонак: Ну дык давай дап’ем і…
Гніль: Вырубай тады этэр, Тамаш.
Мінчонак: Дык мы ж у этэры!
Гніль: Ладна, ладна. Я паступова ўваходжу, паступова ўваходжу ў форму.
Мінчонак: Добра. Я хачу ў цябе спытаць, напрыклад, такую рэч. Вось скажы: «Песьняры» сьпявалі: «Лепей ня будзе, будзе толькі горш». Мулявін — прарок?
Гніль: Э-э-м… Калі разглядаць выказваньне «Мулявін — прарок», то не. Мулявін не прарок.
Мінчонак: Прапанк?
Гніль: Прапанк. Калі казаць, што лепей ня будзе, — лепей ня будзе. А паводле маіх прагнозаў, Эўропа, Эўрапейскі Зьвяз, распадзецца праз 15 гадоў. Беларуская літаратура скончыць сваё існаваньне як фэномэн гадоў праз 13.
Мінчонак: А! А Цімур Кудзеліч дае зусім іншы прагноз.
Гніль: Колькі?
Мінчонак: Гадоў пяць-шэсьць.
Гніль: Пяць? Не, я думаю, яна будзе тупа існаваць у такой пасіўнай форме яшчэ гадоў, тыпу, сем пасьля прагнозаў Цімура Кудзеліча. Вось. Пасьля гэтага ўсё загнецца. Ну, проста «Мяне Няма», як рак, распаўзецца па ўсёй беларускай літаратуры, і ў нас складзецца такая сытуацыя…
Мінчонак: Ты вырашыў абражаць таго, хто запісвае зараз гэтае інтэрвію?
Гніль: Я нікога не абражаю. Я проста рэаліст. Беларуская літаратура проста зьліецца з эўрапейскай альбо расейскай. Вось такая…
Мінчонак: Добра, а давайце лепей паразмаўляем пра сутнасныя рэчы. Вы стварылі выдавецтва… э-э, як яно там называецца?.. Э-э…
Гніль: «Машонка». «Валасатая машонка».
Мінчонак: Выдавецтва «Валасатая машонка» — гэта пакуль што… (сьмяецца) Пакуль што… Не, выдавецтва… Як? Як? (сьмяюцца) Стой, стой, не… Стой, колькі ты… Гэта самае…
Гніль: Карацей, паўстала новае выдавецтва «Валасатая машонка»…
Мінчонак: Не, не, не! Мы павінны размаўляць пра сутнасныя рэчы, Язэп. Ну чаму?.. Ладна, ну… Ладна, раскажы анэкдот.
Гніль: Ведаю я адзін анэкдот. Значыць, Другая сусьветная вайна. Ідуць два салдаты. Адзін зь іх беларус, другі — габрэйскі беларус. І вось габрэйскага беларуса паранілі. У яго там кроў цячэ, усё вельмі фігова, разумееце, памірае, памірае. Беларус пытаецца: «Ну, што будзем рабіць?» А той кажа: «Ну, застрэль мяне, застрэль». Беларус адказвае: «Няма патронаў, няма патронаў». І габрэйскі беларус яму адказвае: «А ты ў мяне набудзь». Вось такая хуйня.
Мінчонак: Колькі чалавек нас слухае? Нас слухаюць… блядзь, 12 чалавек!
Гніль: Дванаццаць! (сьмяецца) Сябры, у вас на вушах зараз гістарычная падзея. Проста пірацкі захоп этэру, так бы мовіць.
Мінчонак: Нават ня ведаю, што тут сказаць, сябры, на ваша слуханьне. Добра, вы напісалі паэму «Кабайн». Што гэта за паэма, раскажыце, калі ласка?
Гніль: Па шчырасьці, па-першае, гэта ня я напісаў паэму «Кабайн». Гэта была плённая калябарацыя з Вефедронам Беседскім, якога я бязьмерна паважаю і люблю. Яна доўжылася чатыры месяцы. Чатыры месяцы, якія я правёў у тэлеграм-званках з Вефедронам Беседскім і ў агульным гугл-дакумэнце. Гэта была паэма, дзе, я думаю, рэалізавалася вось тупа тая задума, якую я ўсё яшчэ не магу вэрбалізаваць. Я ўпэўнены, што Вефедрон Беседскі можа яе вэрбалізаваць. У мяне пакуль што не атрымліваецца, бо «Кабайн» настолькі вялікі як зьява — не як паэма, а як зьява. Як вось гэтая разбуральная моц, якая абсалютна не стваральная, цалкам разбуральная. Таму яна можа адсылаць толькі да самой сябе. Нельга тлумачыць «Кабайн» праз нешта іншае. «Кабайн» можна спазнаць толькі праз чытаньне «Кабайна». Вось такія справы.
Мінчонак: То бок…
Гніль: Вось, Тамаш, ты чытаў паэму «Кабайн»?
Мінчонак: Я… Язэп, прабач, цалкам не асіліў.
Гніль: Не асіліў.
Мінчонак: Вашу моц, думку вашага твора, на жаль, не. Чытаў «Псіха-раман». Скажыце, гэта аўтафікшн?
Гніль: Цікавае пытаньне. Не. (сьмяецца) Дарэчы, у мяне плянуецца кніжка, якая завецца «Псіха-фікшн», але штосьці я забіў хуй на гэтую кніжку. Я думаў раскрыць у ёй нейкія сутарэньні сьвядомасьці Язэпа Гніля. Але штосьці не атрымалася, не атрымалася. «Псіха-раман» — так. «Псіха-раман» — вялікая кніга. Вось што табе, Тамаш, спадабалася ў «Псіха-рамане»?
Мінчонак: Мне… Насамрэч, ведаеш, Язэп, мне спадабаўся хутчэй твой патэнцыял у гэтай кнізе. Я хачу паглядзець, колькі чалавек нас дагэтуль слухае. Нас дагэтуль слухае 12 чалавек. Я хачу…
Гніль: Адрубайцеся нахуй! Нахуя вы нас слухаеце? (сьмяюцца)
Мінчонак: Я хачу сказаць, што твая кніжка «Псіха-раман», насамрэч, прахадная ў параўнаньні з усім тваім патэнцыялам.
Гніль: Дзякуй, Тамаш.
Мінчонак: А навошта табе Язэп Гніль?
Гніль: Мне патрэбны Язэп Гніль, бо Язэп Гніль — гэта тое, што мне падабаецца. Я ведаю, што я магу, напэўна, напісаць… Памятаеш, карацей, інтэрвію Івангая Юрыю Дудзю?
Мінчонак: Памятаю, канечне.
Гніль: Памятаеш? Івангай у інтэрвію Юрыю Дудзю, апроч таго, што сказаў, што курыць траву, тыпу, кілаграмамі…
Мінчонак: Гашыш, ганджубас.
Гніль: Не, не гашыш, не гашыш — траву, траву, гэта розьніца. Ён, апроч гэтага, сказаў, што можа запісаць папсовы трэк, які стане, тыпу, мэгапапулярным. Што ён у выніку і зрабіў.
Мінчонак: А ён зрабіў гэта?
Гніль: Ну, напэўна, штосьці пра Байрактар, здаецца, было. Я ня памятаю. Але…
Мінчонак: Ён пра Байрактары запісаў? (сьмяецца)
Гніль: Я ня памятаю, штосьці пра Кіеўстар ці Байрактар, штосьці такое. Карацей, я не хачу рабіць так, каб гэта было чытэльна. Ня ў гэтым сэнс Язэпа Гніля. Вось, на прыкладзе кніжкі «Псіха-фікшн», якую я спрабую пісаць: я напісаў «псіха» і напісаў «фікшн». А пасьля… ну, мне самому нецікава гэта чытаць. Мне нецікава чытаць гэта як Язэпу Гнілю. Мне цікава чытаць гэта як чалавеку, але нецікава — як Язэпу Гнілю. А сваю кніжку я магу чытаць толькі як Язэп Гніль. І я лічу, што кожны мусіць прыняць у сабе Язэпа Гніля, каб прачытаць маю кніжку. Бяз гэтага немагчыма.
Мінчонак: Так, секундачку… Так, у мяне ёсьць да цябе такое пытаньне, Язэп. Вось… Альгерд Бахарэвіч… (сьмяюцца)
Гніль: Альгерд Бахарэвіч — гэта само па сабе пытаньне.
Мінчонак: Так, кажы, кажы пакуль што. Кажы, што ты думаеш пра Альгерда.
Гніль: Можна адначасова падпальваць і пісаць?
Мінчонак: Спыніся!
Гніль: Альгерд Бахарэвіч… Вось у мяне была цытата ў маім эсэ, якое я напісаў і якое насамрэч вельмі люблю. Я магу зачытаць гэтую цытату… Зараз, зараз будзе. М-м-м… Вось, я знайшоў.
Мінчонак: Так.
Гніль: Так.
Мінчонак: Ну кажы, кажы пакуль што.
Гніль: Ну, зараз, зараз, зараз будзе, я шукаю, шукаю. А, вось. Можна зачытаць цэлы параграф?
Мінчонак: Так, давай, канечне.
Гніль: Мне проста няма чаго казаць, магу проста зачытаць параграф.
«I miss the old Бахарэвіч. Мне не стае Бахарэвіча, якога трэба было разгадваць, перачытваць, лавіць сэнс у славеснай блявоце. У новага Бахарэвіча славесная блявота не такая насычаная, і сэнс у ёй папсовы, вылучаны курсівам. А папсіцца — лёс кожнага. Але ў Бахарэвіча гэтая траекторыя выключна трагічная. „Пятля прыхільнасьці“ ў адным інтэрвію таксама расказвала, што ня хоча рабіць папсу, а потым „Пятля“ распалася. Калі ўжо распадаецца Бахарэвіч, хачу, каб ён распаўся на два-тры мікра-Бахарэвічы і пісаў кніжкі па прынцыпе „не ебаць мазгі ў працэсе“, як гэта робіць гурт „Палын“. Бахарэвіч усё не распадаецца, а чарпаком самахвальства п’е таблеткі ад здыху. Панкі паміраюць прыкладна так: яшчэ і піва безалькагольнае».
Вось я лічу, што, па-першае, Бахарэвічу трэба было спыніцца. Трэба было спыніцца пасьля кніжкі «Сабакі Эўропы», а лепей нават раней. Але ён не спыніўся, і за гэта я яго не паважаю. Бо я думаю, што я як пісьменьнік мушу спыняцца ў кожны момант, калі адкрываю свой нататнік і хачу нешта пісаць. Мне здаецца, бяз гэтага…
Мінчонак: А яшчэ раз: ты адкрываеш нататнік — і што? Думаеш, што табе трэба спыніцца?
Гніль: Так, канечне! Ну, то бок калі ты творца, які ня хоча перастаць пісаць, ты графаман. Сапраўдны творца ня хоча пісаць, яго нешта вымушае.
Мінчонак: А я не хачу перастаць пісаць — я графаман?
Гніль: Дык ты ж ня пішаш!
Мінчонак: Не, я пішу.
Гніль: Што ты пішаш?
Мінчонак: А ты мне скажы, Язэп.
Гніль: Дык я і не ябу, блядзь, што ты там пішаш! (сьмяюцца) Ну, можа, ты і графаман, Тамаш, я не…
Мінчонак: Я ня супраць. Як сказаў Андрэй Дудко: «Лепей быць ябанутым графаманам, чым пасрэднасьцю». Так, наступнае пытаньне… Язэп, Альгерд Бахарэвіч… (сьмяюцца) Так, карацей кажучы, ён табе, як я разумею, падабаўся?
Гніль: Альгерд Бахарэвіч — гэта быў мой майстар, мой ідэал. Але гэта здарылася пасьля таго, як я прачытаў «Сабакі Эўропы» і пачаў шукаць, што яшчэ можна пачытаць, чаго не было ў «Сабаках Эўропы». Я пачаў чытаць ягоныя ранейшыя кніжкі, якія выходзілі ў нулявых…
Мінчонак: Блядзь, нас слухае 14 чалавек! То бок яшчэ больш стала!
Гніль: Яшчэ 88 — і будзе ўвогуле згібель! (сьмяецца) Карацей, так, і я прачытаў кніжку, якая звалася «Праклятыя госьці сталіцы». Вось «Праклятыя госьці сталіцы» штосьці ўва мне адчынілі. Гэта была абсалютна геніяльная кніжка, адна з найлепшых, якія я калісьці чытаў. І пасьля гэтага я пачаў бязьмерна паважаць Бахарэвіча. Але ну… ну, не атрымліваецца ў чувака. Ну, блядзь, ну ён піша хуйню! Ну проста высірае, ну высірае, ну ня можа, ну не атрымліваецца! Ён паўтараецца, піша заезджаныя тэмы. Адзінае, што ў яго застаецца, — гэта стыль. Гэта вельмі клясны стыль. Вось і…
Мінчонак: А чаму ты думаеш, што ў яго клясны стыль? Таму што…
Гніль: Ён валодае мовай.
Мінчонак: Не, ён не валодае мовай, я з табой ня згодны, Язэп. Я прачытаў ягоную кніжку «Падземныя пераходы» і… акей, што ты думаеш наконт меркаваньня, што, магчыма, ён у нечым парадыюе Набокава?
Гніль: Бля, я не чытаў Набокава, мне насраць на расейскую літаратуру!
Мінчонак: Ладна. Я думаю, што гэта вельмі добрая думка, бо ён намагаецца пісаць вельмі выкшталцона і паэтычна, але ягоная паэтычнасьць зводзіцца да такіх слоўцаў: «нейкі», «нейкая», «нейкае». Прыгадваецца мне ўрывак пра беларускую культурную жабку. Дык ты лічыш гэта валоданьнем мовай?
Гніль: У Бахарэвіча быў прыкольны, прышпільны такі муў, які я ў свой час паважаў, — ператварэньне ўсяго ў тэкст. У ягонай кніжцы… Слухай, ужо ня памятаю, якая гэта была кніжка, але вельмі ранняя. Там быў момант, дзе ён стаіць на апошнім паверсе нейкага будынку, глядзіць на вуліцы, і гэтыя вуліцы складаюцца ў тэкст. І штосьці ён там кажа пра нянавісьць ці не нянавісьць, ня памятаю… Карацей, нейкае слова складаецца. І ён усё спрабуе скіраваць праз тэкст. Тое самае ў «Сабаках Эўропы» — праз мову, праз тэкст. Там гэта такая рэк’юрэнтная тэма. Вось гэта мне здавалася моцным. Але, мне здаецца, ён гэта ўсё ўжо пражаваў. Ведаеш, калі ты настолькі моцна пражаваў нейкі муў, што ён ператвараецца ў гаўно, выходзіць з цябе, і пераварыць яго зноў ужо немагчыма. Вось і ўсё.
Мінчонак: Так… Язэп, ня ведаю, што табе сказаць, бо мне проста падаецца, што ён не валодае мовай. Ну, блін, тыпу… у яго вельмі… Ладна, ну…
Гніль: Я магу зачытаць табе цытату з Бахарэвіча, якую запомніў. Памятаю адно нейкае… Забыўся слова, блядзь! Зараз пашукаю. Штосьці было пра піва.
Мінчонак: Так, так, канечне.
Гніль: Там было пра піва, якое забіла раніцу. Зараз… Гэта было ў 24-м годзе, я чытаў гэтую кніжку…
Мінчонак: Нас слухае 16 чалавек.
Гніль: Ну, 16 чалавек могуць ісьці нахуй, я вось так лічу. (сьмяюцца)
Мінчонак: Гэта ты ўжо ўключыў Язэпа Гніля, я бачу.
Гніль: Ну, літаральна ўключыў Язэпа Гніля. Зараз знойдзем, зараз знойдзем. Ты пакуль кажы, Тамаш, а я пашукаю.
Мінчонак: Ды я проста ня ведаю, што казаць. Я ж цябе ўсё-такі інтэрвіюю.
Гніль: Ну, а я цябе.
Мінчонак: У сэнсе ты мяне? Ты мяне інтэрвіюеш? Я цябе інтэрвіюю, Язэп!
Гніль: Тамаш, як твае справы?
Мінчонак: У мяне справы выдатна! Я зараз размаўляю з вялікім беларускім пісьменьнікам. І слухачы таксама кажуць… некаторыя са слухачоў кажуць мне…
Гніль: Павел Анціпаў, я вас запрашаю на піва на гэтым тыдні ў горадзе Варшава. Калі ласка, згаджайцеся. Я думаю, варта, варта.
Мінчонак: А слухайце, у чым усё-такі эпатаж? Язэп Гніль — гэта эпатаж. Навошта вам такі эпатаж?
Гніль: Гэта не эпатаж. Язэп Гніль — гэта Язэп Гніль.
Мінчонак: Ой, ну, Язэпе… (сьмяецца) У мяне для вас кепскія навіны. Усё-такі вы агрэсіўна агрэсуеце на розных пісьменьнікаў. Навошта вам гэта?
Гніль: Я не агрэсую, гэта мая натуральная рэакцыя. Глядзі, Тамаш, у мяне няма іншай цікавасьці, апроч беларускай літаратуры. Ну, то бок у мяне ёсьць, напрыклад, цікавасьць да рэпу — вось я пішу рэп.
Мінчонак: Ты пішаш рэп?
Гніль: Але апроч рэпу мая адзіная цікавасьць — беларуская літаратура. І гэта ня можа не выклікаць у мяне рэакцыі. Вось, напрыклад, ты — мы з табой да гэтага размаўлялі за нашым першым кухлем піва — ты мне сказаў, што табе нахуй не здалася беларуская літаратура, што яна табе проста не падабаецца і ты ня будзеш яе чытаць. Я не паважаю такі апініен, бо лічу, што я ў багне беларускай літаратуры і мне няма куды ад яе падзецца. Я проста тану, тану, і адзінае ў мяне выйсьце — зьмірыцца і працягваць тануць у гэтай багне беларускай літаратуры.
Мінчонак: Слухай, ну гэта…
Гніль: Я чытаю сусьветную літаратуру, так? Але сусьветная літаратура займае ў мяне меншую частку часу, чым беларуская. Для мяне трэшовая беларуская літаратура кшталту Макса Шчура — гэта маё жыцьцё, разумееш? Тыпу, вось гэта тое, на чым я вырас, і тое, што я люблю. Я лічу гэта абсалютнай хуйнёй. І вось прыкінь: ты расьцеш, ты любіш сваю маму, так?
Мінчонак: Так.
Гніль: А потым твая мама робіць нейкую хуйню. Ня ведаю, там, ідзе ў казіно і, тыпу, зьлівае там усе грошы.
Мінчонак: У беларускім казіно?
Гніль: Так, у беларускім казіно. І якая будзе твая рэакцыя? Вось у мяне такое пастаяннае адчуваньне, што я жыву ў гэтай беларускай літаратуры, а яна мне здраджвае. Кожны раз нешта адкрываю, нейкую кніжку, — і яна хуйня. І вось гэтае пачуцьцё, што табе здраджвае кожная кніжка, — яно непрыемнае.
Мінчонак: Дык навошта ты працягваеш чытаць гэтыя кніжкі?
Гніль: Я не магу чытаць іншыя кніжкі! Я ж табе кажу: гэта як багна, ну проста ўсё, гэта сфармавала маю… Так, вопухаль, вопухаль! Сфармавала маю асобу.
Мінчонак: А чаму менавіта гэта сфармавала тваю асобу?
Гніль: Ну, вось такі ў мяне лёс. У мяне не было сяброў. (сьмяецца) У мяне не было сяброў, і праз тое, што ў мяне не было сяброў, я пачаў чытаць белліт. Пачалося гэта з Віктара Марціновіча, скончылася Андрэем Дудко… Але я працягваю.
Мінчонак: Дык усё-такі: ці ёсьць добрыя кніжкі ў белліце?
Гніль: Пачакай, дай…
Мінчонак: Апошняга часу.
Гніль: Апошняга часу?
Мінчонак: Ну, вось апошніх, скажам, гадоў пяці.
Гніль: Ну дай… пяці гадоў?
Мінчонак: Ну так, пасьля дваццатага, скажам.
Гніль: Не.
Мінчонак: А «Калдун-тамат» Андрэя Дудко?
Гніль: Ну, яна цікавая, але ня клясная. Тыпу, я Андрэю Дудко сказаў у асабістых паведамленьнях, што можна было пакінуць толькі апошнія 100 старонак.
Мінчонак: А я, дарэчы, як чытач кнігі «Калдун-тамат», табе скажу, што, па-мойму, апошніх ста старонак проста не магло б быць без дзьвюхсот папярэдніх.
Гніль: Не, там усе астатнія 200 старонак — гэта проста нейкі паток сьвядомасьці.
Мінчонак: Добра, мяне слухачы пытаюцца: ці ёсьць кніжкі, якія ня здрадзілі?
Гніль: Ці ёсьць кніжкі, якія ня здрадзілі? Ня ведаю, бо для мяне беларуская літаратура — гэта нешта такое гантальягічнае. Гэта тое, што вось проста…
Мінчонак: О божа мой, ён ведае Дэрыда! Паглядзіце на яго, ён ведае Дэрыда! (сьмяюцца)
Гніль: Пайшоў нахуй! Гэта прывід, гэта прывід. Гэта проста тое, што калісьці існавала, але я гэтага не застаў. Для мяне беларуская літаратура — гэта тое, што існавала ў LiveJournal, тое, што існавала, тыпу, на нейкіх форумах, разумееш? Гэта штосьці, што калісьці існавала і калісьці было модным, папулярным і цікавым. А цяпер гэта ўсё проста аскепкі, нейкая памяць пра тое, што было клясным і магутным. Магчыма, гэта асаблівасьць майго ўзросту, бо я проста не застаў тых часоў, і для мяне яны ідэальныя.
Мінчонак: Дык што табе ня здрадзіла? Пералічы, напрыклад, нейкія артэфакты.
Гніль: Што мне здрадзіла?
Мінчонак: Ня здрадзіла.
Гніль: О, акей, акей, акей. Былі ўспаміны нейкага актывіста нейкай беларускай ЛГБТ-арганізацыі пра тое, як ён ехаў у Амстэрдам. Ён паехаў у Амстэрдам, даехаў да Прагі, і там у яго скончыліся грошы, штосьці такое, і ён вярнуўся назад. Гэта такі проста трэвел-джорнал, ён ёсьць толькі ў вэб-архіве LiveJournal. Ён ахуенны! Я там бачыў сапраўдную моц. Там чалавек настолькі ненавідзіць Беларусь, наколькі ненавідзець Беларусь немагчыма пасьля 20-га году. І гэтая нянавісьць да Беларусі настолькі канцэнтраваная, што ён ня можа яе проста разбавіць у тэксьце. Там ідзе ягоны аповед пра тое, як ён ловіць нейкія машыны на трасе, усякае такое, а потым асобным параграфам ён засірае ўсё беларускае. Кажа, тыпу: «Я ненавіджу ўсё, вось гэтае мізэрнае жыцьцё, усякае такое. Вось гэтыя вёскі ў Чэхіі такія прыгожыя, а ў нас усё абасрана, у нас усё хуёва». Вось я лічу, што гэта такое спантаннае, прыгожае пісьменства, якое вельмі цяжка знайсьці. Але гэта ўсё роўна было напісана ў нулявыя. З таго, што напісана апошнім часам… Ну, Вефедрон Беседскі мяне заўсёды радуе, заўсёды радуе.
Мінчонак: Слухай, нам чытачы пішуць: «Дык гэта інстытут, зачараваньне акадэміяй у фукоўскім сэнсе. Гэта не літаратура, плюс жаданьне архіву».
Гніль: Я б не сказаў, што гэта зачараваньне акадэміяй. Гэта нават не зачараваньне акадэміяй, гэта зачараваньне асобнымі базвордамі. Мы вяжам літаратуру вакол некалькіх словаў, якія здаюцца нам моднымі. Калі б гэта было зачараваньне акадэміяй, сапраўднай акадэміяй, гэта выглядала б зусім па-іншаму.
Мінчонак: Ты думаеш? Нам слухачы пішуць: «Ну, акадэмія не пра ўнікі»…
Гніль: А што яны маюць на ўвазе пад акадэміяй?
Мінчонак: А што вы маеце на ўвазе пад акадэміяй, шаноўныя слухачы? Так, ну зараз слухачы напішуць, і мы…
Гніль: О! Я знайшоў цытату Бахарэвіча, якую лічу ахуеннай.
Мінчонак: Прачытай пакуль што.
Гніль: Я прачытаю:
«Піва перамагло раніцу, і цяпер сьвет пахістваўся вакол на залатых піўных хвалях, хутка саграваных сонцам. Двухлітровая сьвядомасьць Макса таксама была залітая півам. Думкі млявымі бурбалкамі…»
Мінчонак: Ты пакуль што паразмаўляй, а я схаджу ў прыбіральню. Можаш пазабаўляць слухачоў.
Гніль: Давай, давай. Слухачы, я сам-насам з вамі…
Мінчонак: Я выключу тэлефон.
Гніль: Давай, давай. Сам-насам са слухачамі. Так, дзе мы там спыніліся?
«…Двухлітровая сьвядомасьць Макса таксама была залітая півам. Думкі млявымі бурбалкамі ўздымаліся, а можа, апускаліся. І нават ня думкі — так, урыўкі фразаў, размытыя словы».
Вось яшчэ нешта было, зараз:
«…Ён стаяў між, літаральна між. Быў тонкім кійком з кропкай галавы ўверсе пасярод вялікага М і сьвежанамаляванага Ж. Тухлік сунуў рукі ў кішэні паліто і рушыў ад прыбіральні ў бок праспэкту».
Вось яшчэ адна цытата:
«На скрыжаваньні вуліц з вышыні звычайна можна прачытаць словы. Якія словы — гэта ўжо залежыць ад таго, хто чытае. Тухлік прыходзіў сюды не ўпершыню, але толькі сёньня яму выразна ўбачылася крыва, нібы дзіцячай рукой выведзенае друкаванымі літарамі: „НЕНАВІДЖУ“. Ж утварала плошчу ў далёкім сінім мроіве. Паўсюль сваволіў Агул. Агул — бог транспарту, тэлефонаў, латарэяў, гадзінаў пік, пацалункаў, чэргаў, неверагодны бог няведаючых, дзе вуліца гэтая, а дзе вуліца тая; бог нямаючых запаліць і нямаючых хлеба; бог бежанцаў і экстравэртаў; бог паразытычнай чалавечай мовы. Агул, як цяжка адрачыся ад яго, вечна маладога, любімай гульнёй якога з маленства, праведзенага ў Алімпійскім завулку, зьяўляецца гульня ў ператварэньне».
Вось, паважаныя слухачы… Я, дарэчы, без Тамаша ня бачу і ня чую вашых рэакцый, таму мне цяжка зразумець, як працягваць. Тамаш там піша… Я буду круціць цыгарэту, бо моцна хочацца.
Хачу задаць вам пытаньне… Хачу задаць вам пытаньне. У мяне паўстала вялікая праблема. І мне здаецца, гэта сымптаматычная праблема беларускай літаратуры: я ня ведаю, пра што пісаць. Я проста ня ведаю, пра што пісаць, і я больш не хачу пісаць, бо ня ведаю, пра што пісаць. І я думаю, што з гэтай праблемай сутыкаецца кожны беларускі аўтар, які піша больш за два месяцы. Вось, напрыклад, Максу Шчуру няма пра што пісаць, таму Макс Шчур піша пра самога сябе. Мне няма пра што… Таму што піша пра самога сябе! Макс Шчур, Макс Шчур. Вось мне няма пра што пісаць, таму я пакуль што не пішу. Так, Тамаш, скажы нешта.
Мінчонак: Нам слухачы пішуць канкрэтна пра акадэмію. Пра акадэмічны дыскурс, тыпу: дыскурс акадэміі / дыскурс гаспадара і гэтак далей.
Гніль: Ну, гэта абсалютна ня зьвязаныя рэчы. Акадэмія 60-х гадоў — гэта ня тое, што нечым кіруе. Гэта цалкам можа быць нешта андэграўнднае.
Мінчонак: Зараз, сэкунду… Вось я табе скажу.
Гніль: Што? Пачакай, ня бачу. (сьмяюцца)
Мінчонак: Карацей…
Гніль: Я ня буду размаўляць пра іншыя этэры, ты мне потым патлумачыш. Але мы ўсё роўна пойдзем на вуліцу проста пастаяць.
Мінчонак: Карацей кажучы, у мяне ёсьць да цябе такое пытаньне. Ты зараз чытаеш, то бок, спробу экспэрымэнтальнага канструяваньня ў сабе Макса Шчура. Слухай, а на якія іншыя карысныя справы ты мог бы змарнаваць гэты час?
Гніль: Ня мог бы. Гэта час, які з майго нараджэньня быў наканаваны на тое, каб я прачытаў кнігу «Сэкс». І я лічу, што… вось, напрыклад, ты, Тамаш, пішаш культурную крытыку. Я не разумею, як ты можаш пісаць культурную крытыку, не прачытаўшы кнігу «Сэкс»?
Мінчонак: Я думаю, з кнігай «Сэкс» праблема ў тым, што… мы з табой размаўлялі, ёсьць такі выраз: «ня вытрымлівае крытыкі». Я думаю, што кніжка Макса Шчура ня вытрымлівае крытыкі ня ў тым сэнсе, што яе лёгка раскрытыкаваць, а ў тым, што на ёй немагчыма пабудаваць ніякіх новых ведаў.
Гніль: Цалкам можна пабудаваць!
Мінчонак: Не, гэта сымптом, канечне, гэта сымптом. Але я ня думаю, што гэта актуальная прагрэсіўная беларуская літаратура і беларускае мастацтва. Гэта будзе сымптом Макса Шчура, сымптом той літаратуры, якая здарылася раней, не прагрэсіўнай.
Гніль: Пачакай, прагрэсіўнай ці агрэсіўнай? Я не зразумеў.
Мінчонак: Прагрэсіўнай.
Гніль: Прагрэсіўнай? А чаму літаратура мусіць быць прагрэсіўнай? Ну піша там, ня ведаю, Арлоў адно і тое ж на працягу колькі там — 40 гадоў, ня ведаю. І нармальныя людзі чытаюць. Навошта ёй быць прагрэсіўнай?
Мінчонак: Ну, «прагрэсіўны» — гэта такая фігура маўленьня, якая азначае «новае» ў шырокім сэнсе.
Гніль: А навошта новае? Вось глядзі: умоўна кажучы, у 70-я людзі прыйшлі да высновы, што нам трэба новы мэтад жыцьця, новыя формы жыцьця, так? А нахуя? Чым нам не спадабалася мінулая форма жыцьця? Ня ведаю, вось я выйшаў з анарха-прымітывізму, напрыклад. Чым не спадабаліся раньнехрысьціянскія анархічныя камуны? Навошта нам было нешта новае? Новае — гэта мадэрн, гэта падбухторваньне, гэта нешта разбуральнае.
Мінчонак: Не, не, не, я з табой ня згодны. У тым сэнсе… Нас слухае 15 чалавек, адзін чалавек выйшаў.
Гніль: Пайшлі на вуліцу пастаім!
Мінчонак: Мне задае пытаньне адзін з нашых слухачоў: «Прагрэсіўнае ці прадуктыўнае?» Я думаю, што ў шырокім сэнсе гэта пытаньне пра тое, як я выкарыстоўваю паняцьці прагрэсіўнасьці і прадуктыўнасьці. Няхай слухач патлумачыць. Мне падаецца, што літаратура ў цэлым ня можа быць прадуктыўнай. Пра гэта ляжыць эсэ ў рэдакцыі «Літрадыё», яно якраз пра гэта і разважае. Літаратура НЯ можа быць прадуктыўнай. Мастацтва па вызначэньні — гэта непатрэбная, непрадуктыўная і немэтазгодная штука ў цэлым, так? Гэта, у прынцыпе, рэч, якая ня можа быць карыснай ні ў якой справе.
Гніль: Глядзі, якое прыгожае сонца!
Мінчонак: І я думаю, што праблема сучаснай беларускай літаратуры і мастацтва ў тым, што, паколькі яны існуюць у прасторы заходняга арт-рынку, заходняга капіталу і па сутнасьці мусяць атрымліваць грошы і сродкі на сваю рэпрадукцыю праз гэты рэсурс, гэты рэсурс падпарадкаваў іх сваім мэтам, сваім прычынам падтрымліваць гэтую літаратуру і мастацтва. І мне падаецца, што ў справе выкананьня пэўных задачаў — палітычных, эканамічных і гэтак далей — мастацтва, літаратура і гэтак далей у цэлым ня могуць быць мэтазгоднымі, тым больш беларускія. Яны не павінны існаваць паводле лёгікі рынкавай рацыянальнасьці як такой. Вось у чым справа. І я думаю, што прагрэсіўнасьць і прадуктыўнасьць — гэта, бадай, галоўная апазыцыя сучаснага беларускага мастацтва ў тым сэнсе, што сучаснае прагрэсіўнае беларускае мастацтва абсалютна непрадуктыўнае і бескарыснае для палітычных мэтаў, якія перад ім стаяць: прапаганды дэмакратыі, захопу ўлады…
Гніль: Для палітычных мэтаў яно вельмі прагрэсіўнае, але я лічу, што мастацтва проста не абавязкова мусіць быць палітычным ці мэйнстрымна палітычным.
Мінчонак: Ну, мэйнстрымным ці не — справа проста ў тым, што палітычных мэтаў, якія перад ім ставяцца, яно выканаць ня можа.
Гніль: Захоп улады, напрыклад, так? Прапаганда дэмакратыі…
Мінчонак: Я так ня думаю, у тым сэнсе, што прапаганда дэмакратыі… Паглядзі на ўладныя структуры Беларускага ПЭН-цэнтру — калі яны там апошні раз мяняліся?
Гніль: Ты кажаш пра зусім іншую беларускую літаратуру. Я ўсё-такі існую ў бурбалцы беларускай літаратуры, якая існуе ў эміграцыі. Гэта зусім іншая справа. Мне вельмі цяжка чытаць, напрыклад, Федарэнку. Гэта чалавек, які існуе ў сыстэме, якая мне абсалютна невядомая, якая здаецца мне чужой.
Мінчонак: Ага, разумею. Канечне, я кажу менавіта пра тую частку беларускай культуры, якую мы завём нацыянальна-рамантычным праектам, незалежнай культурай і гэтак далей. Канечне, мая размова пра яе, і беларуская культура і літаратура да яе ня зводзяцца.
Наш слухач піша: «Ну тады Агамбэн, напрыклад, сказаў бы, што беларуская літаратура вельмі прагрэсіўная, бо прагрэсіўны / сучасны / прадуктыўны — гэта перш за ўсё той, хто трапляе ў гэтае несупадзеньне, пра якое ты кажаш». Я не зусім разумею, што наш слухач мае на ўвазе, якое несупадзеньне — паміж прагрэсіўным і прадуктыўным? Ну, блін, прашу патлумачыць думку шаноўнага спадара Агамбэна. Я яго вельмі паважаю, нядаўна прачытаў кніжку «Адкрытае», і мне нават спадабалася.
Гніль: Ну глядзі, я, напрыклад, вельмі ня люблю… Што гэта? «Фрашкі»? Хто гэта быў?
Мінчонак: Што?
Гніль: «Фрашкі», ведаеш кніжку?
Мінчонак: Не.
Гніль: Гэта быў… Бля, як яго завуць? Похуй. Ну, карацей, вось гэты нацыянальна-рамантычны пласт немагчыма чытаць з майго пункту гледжаньня, так? Але для людзей у моманце гэта была важная, цікавая кніжка. Я не разумею, чаму раптам зараз яна здаецца нам рэтраграднай? Людзі ж яе чыталі, і для людзей яна была важная! Гэта, па сутнасьці, погляд Максіма Жбанкова на папсу. Папса — гэта важна.
Мінчонак: «Фрашкі» — гэта Квяткоўскі.
Гніль: Квяткоўскі, так! Квяткоўскі, вось ён. Папса — гэта важна. І ў нас ёсьць нацыянальна-рамантычная папса. Той жа, ня ведаю, Арлоў — таксама нацыянальна-рамантычная папса, так? Чаму мы раптам вырашылі, што гэта рэтраградна?
Мінчонак: Гэта рэтраградна, бо, слухай, яно не скіраванае на стварэньне новай формы мастацтва, новых культурных формаў.
Гніль: А чаму кожнае мастацтва мусіць быць скіраванае на новую форму?
Мінчонак: Проста тады яно будзе нецікавым.
Гніль: То бок для цябе цікавае — гэта тое, што пастаянна акселеруецца, пастаянна штосьці зьмяняецца?
Мінчонак: Так, канечне. Мастацтва бывае рознае. Мастацтва бывае цікавае, мастацтва бывае прадуктыўнае, мастацтва бывае такое, якое служыць канкрэтнай палітычнай мэце. Але мяне як маладога чалавека, якога цікавяць розныя вар’яцкія і вычварэнскія культурныя формы, цікавіць скіраванасьць на новае, на пэўны прагрэс. І я думаю, што прагрэсіўнае мастацтва — гэта адзінае, што застанецца ад нашай эпохі. Ты кажаш пра «Фрашкі» Квяткоўскага і што ў моманце яны былі патрэбныя чытачам і слухачам «Літаратурнага радыё», напрыклад, так? Я думаю, ты маеш рацыю: гэта было прагрэсіўнае мастацтва свайго часу, і гэта тое, што засталося ад той эпохі. Мы зараз глядзім на гэта — і гэта нецікава.
Гніль: Мы глядзім на гэта з пункту гледжаньня нашай тусоўкі, якая лічыць, што гэта нецікава. Я магу назваць табе дваццатак людзей, якія зараз чытаюць «Фрашкі» з захапленьнем! Для іх гэта тая самая папса, якой ім бракавала. Для іх гэта замяняе ўмоўную Дар’ю Данцову.
Мінчонак: Тыпу Філіпенкі? Ну давай паразмаўляем пра Сашу Філіпенку.
Гніль: Чаму Філіпенка? Так, Філіпенка — гэта тое, што… Я не магу вінаваціць людзей за тое, што яны чытаюць Філіпенку. Ім патрэбны Філіпенка.
Мінчонак: Я не адмаўляю, канечне. І самае цікавае, што ён жа ня вынік пэўнай сукупнасьці абставінаў, якая прымусіла яго нарадзіцца. Яму не далі ў пэўны момант грант на напісаньне «Слана», напрыклад.
Гніль: Не, слухай, у Філіпенкі была даволі моцная, мне здаецца, сетка падтрымкі ў выглядзе расейскага тэатру, расейскай літтусоўкі. У яго былі сродкі.
Мінчонак: Менавіта, але ён атрымаў іх не праз грантавую сыстэму, напрыклад. А ў іх няма да Філіпенкі такіх палітычных патрабаваньняў, якія мае заходняя грантавая сыстэма, напрыклад, да ПЭН-цэнтру.
Гніль: З майго пункту гледжаньня, эўрапейская грантавая сыстэма, як бы я яе ні любіў, мае палітычныя мэты, і палітычныя мэты гэтай грантавай сыстэмы супадаюць…
Мінчонак: Гэта зьмена палітычнай улады ў Беларусі, так?
Гніль: Кшталту дэмакратызацыі…
Мінчонак: Канечне, і я, напрыклад, ня кажу, што гэта кепскія мэты. Справа ў тым, што для выкананьня гэтых мэтаў беларускае мастацтва і літаратура — найгоршы сродак. Выкананьне гэтых мэтаў патрабуе мінімальнай фармальнай інавацыйнасьці…
Гніль: Мы вяртаемся да пункту гледжаньня Андрэя Дудко, які шукае арыгінальную літаратуру, літаратуру як інструмэнт, літаратуру як чыстую…
Мінчонак: Я думаю, што ён шукае пэўную нулявую ступень літаратуры. Канечне, ягоная кніжка «Калдун-тамат» — пра пошукі мінімальнай ступені пісьма. Тым яна і добрая, але яна не дасягае сваёй мэты. Гэта вялікая кніжка, адна з самых цікавых беларускіх кніжак апошніх гадоў, і мне было сапраўды цікава яе чытаць. З ёй можна спрачацца, з ёй можна не згаджацца. Я ня вельмі згодны з тым, як Андрэй Дудко разумее беларускі аўтафікшн, але з гэтым цікава спрачацца. І гэта, напэўна, галоўнае. Андрэй Дудко ў сваёй кніжцы шукае нулявую ступень літаратуры.
Гніль: Проста Андрэй Дудко, пры ўсёй павазе да Андрэя Дудко (сьмяецца), у гэтых пошуках выходзіць на самога сябе, і вось гэта мне не падабаецца. Я не люблю, калі літаратура зводзіцца да самога сябе. Андрэй Дудко, як і Макс Шчур, замкнуўся ў літаратурным… Ён успрымае ўвесь сусьвет праз… сусьвет яму засланяе асоба Андрэя Дудко. Тое самае з Максам Шчурам, але ў Макса Шчура гэта даведзена да экстрэмуму. Макс Шчур увогуле нічога ня бачыць, апроч самога сябе. Але ў Андрэя Дудко ёсьць яшчэ адна праблема: ён вельмі любіць адсылаць да чагосьці іншага ў сусьветнай культуры, то бок любіць паказваць, што ён уключаны ў нейкі сусьветны кантэкст. Гэта важна, так, але тое, як ён гэта робіць, выглядае пазёрска, ненатуральна. Ты чытаеш кніжку, і там кавалкі тэксту, дзе ён тлумачыць, як ён любіць гэты… джапанойз, так? Навошта? Можна рабіць гэтую чыстую літаратуру, не адсылаючы да іншых…
Мінчонак: Слухай, а ў мяне да цябе як да Язэпа Гніля такое пытаньне. У цябе ёсьць кніжка «Псіха-раман», у цябе ёсьць «Кабайн». Яны таксама адсылаюць да іншых асобаў у беларускай літаратуры — да тых, хто табе не падабаецца. У «Псіха-рамане», напрыклад, гэта кінараман Макса Шчура: ты пішаш, што ён табе не спадабаўся, што ты хочаш выкапаць яго, як рэпку, як гэта зрабіў Кузьміч з Ван Гогам, і гэтак далей. У сваёй творчасьці ты таксама адсылаеш да людзей, якіх проста не любіш: ПЭН-цэнтар, кан’юнктурная сучасная беларуская літаратура і гэтак далей.
Гніль: Праблема ў тым, што я не ўспрымаю сваю літаратуру так, як успрымае сваю Андрэй Дудко. Я не лічу гэта творчасьцю, якую я б сам прачытаў. Я ніколі не перачытваю «Псіха-раман». Я ня веру, што я напісаў «Кабайн».
Мінчонак: А гэта цябе, дарэчы, яднае з Вішнёвым! (сьмяюцца)
Гніль: Я рэальна ня памятаю. Гэта была рэакцыя. Я спрабаваў парадыяваць штосьці накшталт Макса Шчура, які пастаянна да чагосьці адсылае. І я проста паспрабаваў паказаць, што мне няма да чаго адсылаць, апроч беларускай літаратуры. Для мяне гэта адзінае, што мае сэнс, гэта маё адзінае захапленьне, як я табе раней казаў. І гэтае захапленьне — хуйня! Уся гэтая літаратура — кал! І вось гэты кантраст — што я гэта люблю, але яно проста ня можа быць такім, якім я хачу яго бачыць, — ён і спарадзіў…
Мінчонак: Так, а ў мяне тады такое пытаньне на перспэктыву. Ці не падаецца табе, што ў будучыні цябе будуць успрымаць як «а, гэта той чал, які ненавідзіць Макса Шчура»?
Гніль: Справа ў тым, што мне похуй, як мяне будуць успрымаць у будучыні. Я сам сябе не ўспрымаю. Язэп Гніль — гэта бягучы праект.
Мінчонак: Гэта карнавал, гэта маскарад, канечне! Карнавал чысьцейшай вады. Але, відавочна, у цябе ёсьць пэўныя інтэнцыі па-за Язэпам Гнілём. Язэп Гніль як частка…
Гніль: У мяне ёсьць інтэнцыі, але я пакуль што не пляную ператвараць іх у літаратуру.
Мінчонак: Ты думаеш?
Гніль: Пакуль што так. Я не зьбіраюся пісаць сапраўдную кніжку. Пакуль што Язэп Гніль піша сапраўдныя кніжкі — тыя, якія ён лічыць сапраўднымі. А я як асоба, як чалавек, які мае імя, прозьвішча і імя па бацьку, не зьбіраюся пісаць літаратуру.
Мінчонак: Так, стоп, секундачку, я проста хачу прачытаць… нам сказалі заканчваць этэр! (сьмяюцца) Так, сябры, ну, напэўна, зараз і скончым.
Гніль: Зараз і скончым? Які вынік нашай размовы, Тамаш?
Мінчонак: Па-мойму, тру-трэш.
Гніль: Тру-трэш. Максім Жбанкоў, сасі хуй!
Мінчонак: Не, я з табой ня згодны. Ты вельмі падобны ў сваіх думках да Максіма Жбанкова.
Гніль: Я не падобны ў сваіх думках да Максіма Жбанкова!
Мінчонак: Думаю, ты можаш адмаўляць гэта колькі хочаш, але і Максім Жбанкоў, і ты маеце рацыю ў гэтых думках. Ну ладна, слухачы…
Гніль: Колькі ў нас было слухачоў?
Мінчонак: Па-мойму, у піку 16. Зараз паглядзім.
Гніль: Ты можаш пералічыць іх паіменна?
Мінчонак: На жаль, не. Зараз у этэры 16 чалавек.
Гніль: 16 чалавек! Значыць:
Слухач 1 — дзякуй!
Слухач 2 — дзякуй!
Слухач 3 — дзякуй!
Слухач 4 — дзякуй!
Слухач 5 — дзякуй!
Слухач 6 — пайшоў нахуй!
Слухач 7 — вельмі цябе люблю!
Слухач 8 — дзякуй!
Слухач 9 — дзякуй!
Слухач 10 — дзякуй!
Слухач 11 — дзякуй!
Слухач 12 — дзякуй!
Слухач 13 — дзякуй!
Слухач 14 — дзякуй!
Слухач 14 — дзякуй!
Слухач 14 — дзякуй!
Слухач 14 — дзякуй!
Слухач 14 — дзякуй!
Слухач 14 — дзякуй! (сьмяецца)