Гніль і вэйп
Новыя прыгоды Язэпа Гніля
Літаратура настолькі аддалілася ад сучаснасці, што ператварылася ў забыты рудымент, штосьці кшталту летапісаў, бібліяграфічную крыніцу, якую будуць вывучаць, але не чытаць.
Сімвал эпохі — гэта сігма-бой і аднаразовы вэйп, але ж вялікай літаратуры пра аднаразку не напішаш, праўда, Кандраце?
Аповесць Кандрата Абцэса пра новыя прыгоды Язэпа Гніля гераічна намагаецца дагнаць сучаснасць у яе найсучаснейшай кропцы, як Ахіл намагаўся дагнаць чарапаху ў знакамітай апорыі Зянона Элейскага, не зважаючы на тое, што чарапаха сучаснасці заўжды на паўкрока наперадзе.
Лысы Чэрап, 2026 · 124 с. · 115×155 мм · ISBN 978-83-983620-4-7
ад €8
Цана — ад мінімальнай, у кошыку можна заплаціць больш.