Імхі (нарысы 19–25 г.)
Аўдыёкасета, 90 хвілін музыкі
Зборнік эскізаў .К, запісаных у перыяд з 2019-га па 2025 год. Альбом выходзіць на касеце, таму падзелены на 2 канцэптуальныя часткі, якія адпавядаюць бакам касеты. Бок А змяшчае трэкі, зробленыя з дапамогай лупера, электрагітары, вакальнага дылэя, мадулятараў, рэвераў і дысторшна. На баку Б сабраны імправізацыі акустычнай гітары. Абедзьве часткі запісаны на смартфон, з дынамікаў альбо проста з гітары.
Трэкі не маюць тэксту і выразнай структуры, не прайшлі апрацоўку звядзеннем ці перазапісам, толькі мастэрынг — раўнаванне гучнасці і танальны баланс. Яны захавалі тое, што губляецца ў марафоне шматслаёвага студыйнага запісу — спантаннасць мыслення. Яны сырыя, але больш праўдзівыя, стыхійныя і лёгкія. Уся прадстаўленая музыка з'явілася падчас запісу, альбом фіксуе працэс нараджэння трэкаў, і з'яўляецца падмуркам для песень як імхі — падмуркам для лесу.
Адпраўка пасля выхаду дадруку.